Камагуэй
| Камагуэй | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Куба | ||
|---|---|---|---|
| Правінцыя | Камагуэй | ||
| Дата заснаваньня | 1514 | ||
| Горад з | 1515 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 1106 км² | ||
| Вышыня НУМ | 5 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 21°23′02″ пн. ш. 77°54′27″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 321 992 чал. (2011) | ||
| Афіцыйная мова | гішпанская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 322 | ||
| Паштовы індэкс | 83300 | ||
| Камагуэй на мапе Кубы Камагуэй | |||

Камагуэй (па-гішпанску: Camagüey) — горад і муніцыпалітэт у цэнтральнай частцы Кубы, а таксама чацьверты па велічыні горад дзяржавы. Зьяўляецца сталіцай правінцыі Камагуэю. Пасьля амаль бесьперапынных нападаў піратаў першапачатковы горад (заснаваны Дыега Вэляскесам як Пуэрта-Прынсэп (Марыя-дэ-Пуэрта-дэль-Прынсэп) каля 1514 году на паўночным узьбярэжжы) быў перамешчаны ўглыб вострава ў 1528 годзе. Камагуэй таксама называюць горадам «тынахонаў» (гліняных збаноў). На 2004 год насельніцтва складала амаль 325 тысяч чалавек.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнікі архітэктуры каляніяльнага пэрыяду (сабор, царквы), музэй Ігнасьё Аграмонтэ (былая Збройная плошча, мастацтва каляніяльнай эпохі), плошча Сан-Хуан-дэ-Д’ёс, плошча Трабахадорэс, плошча Солядад.
Курорт Санта-Люцыя знаходзіцца за 120 км ад гораду. Самы вялікі парк Кубы — Касына Кампэстрэ.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разьвітыя харчовая, тэкстыльная, хімічная прамысловасьць, а таксама сельскагаспадарчае машынабудаваньне.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Камагуэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў