Каліскі статут
Каліскі статут — прававы акт, дадзены жыдам князям Вялікапольскімй Баляславам Набожным 16 жніўня 1264 году ў Калішы.
Статут стаў асновай для палажэньня жыдоў у Польшчы, а пазьней і для стварэньня часткова аўтаномнай жыдоўскай абшчыны ў Польшчы. Ён гарантаваў габрэям існаваньне жыдоўскіх судоў і асобных судоў па справах як жыдоў, так і хрысьціян. Акрамя таго, ён забясьпечваў асабістую свабоду і бясьпеку жыдам, уключаючы свабоду веравызнаньня, падарожжаў і гандлю. Палажэньні статуту былі пацьверджаны Казімерам Вялікім у 1334 годзе, Казімерам Ягелончыкам у 1453 годзе і Жыгімонтам Старым у 1539 годзе.
Рамуальд Хубэ сьцьвярджаў ў артыкуле пад назвай «Жыдоўскі прывілей Баляслава і яго пацьверджаньне» таго, што вэрсія дакумэнта з 36 пунктаў была сфальшаваная ў часы Казімера Ягелончыка:
Зыходзячы з усяго гэтага, мы цьвёрда сьцьвярджаем, што зьменены прывілей Баляслава — быў сфабрыкаваны за часамі пасьля Казімера В[ялікага]. Таму цяпер зразумела, чаму пазнанскія жыды, прадстаўляючы яго Казімеру Ягелончыку для пацьверджаньня, прадставілі не яго арыгінал, а копію, бо арыгіналу на самой справе ніколі не было, а спасылка на пажар у Познані была толькі ўмелае выкарыстаньне абставінаў, зрэшты праўдзівых[1][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Przywilej żydowski Bolesława Pobożnego i jego potwierdzenia,Biblioteka Warszawska, т. I, 1880
- ^ Stanisław Bylina, Kościół, kultura, społeczeństwo: studia z dziejów średniowiecza i czasów nowożytnych, 2000-01-01, isbn=9788386951789, Semper