Калінінградзкі трамвай
Калінінградзкі трамвай | |
Трамвайная сыстэма | |
---|---|
Краіна | |
Горад | Калінінград |
Дата адкрыцьця | 1881 |
Інфраструктура | |
Шырыня каляіны | 1000-мм каляіна[d] |
Статыстыка | |
Калінінградзкі трамвай — самая заходняя трамвайная сыстэма Расеі, адзіная дзейная трамвайная сыстэма Калінінградзкай вобласьці. Зьяўляецца самай старой трамвайнай сыстэмай на тэрыторыі сучаснай Расеі (дзейнічае з 1895 году). Калінінградзкі трамвай — адна з двух захаваліся трамвайных сыстэм Расеі з каляінай мэтровай шырыні (іншая — у Пяцігорску).
На працягу доўгага часу трамвай зьяўляўся важнай часткай гарадзкога транспарту Калінінграду, аднак у апошнія гады яго значэньне падае, з-за таго, што адміністрацыя Калінінграду праводзіць палітыку ліквідацыі трамвайных маршрутаў у сувязі з тым, што лабіруецца інтарэсы маршрутных таксі і дэпутатаў-уладальнікаў аўтобусных фірмаў, а ліквідаваныя лініі ў пэрспэктыве плянуецца замяніць тралейбусамі. Але на практыцы замена адбылася толькі на вуліцы Горкага. Ва ўсіх астатніх выпадках (вуліца Суворава, Неўскага) пляны замены не былі ажыцьцяўлёныя.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калінінградзкі трамвай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў