Перайсьці да зьместу

Калейдаскоп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калейдаско́п (ад грэц. Καλός — «прыгожы», εἶδος — «від», σκοπέω — «гляджу», «назіраю») — аптычны прыбор-цацка, часьцей за ўсё ў выглядзе трубкі, якая зьмяшчае ўнутры тры (часам два ці больш трох) падоўжных, складзеных пад кутом кавалкі люстранога шкла; пры паварочваньні трубкі вакол падоўжнай восі каляровыя элемэнты, якія знаходзяцца паміж люстэркамі, адлюстроўваюцца і ствараюць зьменлівыя сымэтрычныя ўзоры. Рознае ўзаемнае разьмяшчэньне люстэркаў дазваляе атрымаць розную колькасьць дубляваных малюнкаў: 45° — 8, 60° — 6, 90° — 4. У пераносным сэнсе — хуткая зьмена зьяваў, асоб, падзеяў.