Перайсьці да зьместу

Каланчоўская (станцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станцыйнныя памяшканьні станцыі Каланчоўская

Каланчоўская (па-расейску: Каланчёвская) (таксама Масква-Каланчоўская, Масква-Тэхнічная-Курская) — чыгуначная станцыя ў Маскве на Аляксееўскай злучальнай лініі. Зьявілася ў 1865 годзе.

Пасажырская плятформа разьмешчаная каля трох вакзалаў (Яраслаўскага, Ленінградзкага і Казанскага) на Камсамольскай плошчы, перасадка на станцыі мэтро Камсамольская (Кальцавой лініі) ды Камсамольская (Сакольніцкай лініі).

На станцыі спыняюцца электрацягнікі Курскага, Рыскага і Смаленскага кірункаў Маскоўскай чыгункі.

На заходняй плятформе знаходзіцца вакзальны будынак — павільён пабудовы 1896 году. Меркавалася, што менавіта гэты Імпэратарскі вакзал павінен стаць вакзалам, які будзе абслугоўваць прыём і адпраўку ўрадавых і іншых важных цягнікоў, пачынаючы зь цягніка з імпэратарам Мікалаем II, які накіроўваўся на каранацыю. Аднак, пляны былі зьмененыя — каранацыйны цягнік зь Пецярбургу прыбыў на Берасьцейскі вакзал (цяпер Беларускі). Пазьней імпэратарскія цягнікі з імпэратарам і манаршай сям’ёй усё ж такі зрэдку выкарыстоўвалі гэты спэцвакзал.

Пасьля рэвалюцыі 1917 году вакзал стаў звычайнай пасажырскай чыгуначнай станцыяй для прыгарадных цягнікоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каланчоўская (станцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў