Камсамольская плошча (Масква)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Камсамольская плошча, выгляд з гатэля Ленінградзкая
Каланчоўская плошча з боку Каланчоўскай вуліцы ў сярэдзіне XIX ст. Бачныя будынкі Мікалаеўскага вакзала і (побач) мытні. За вакзалам - Чырвоная сажалка і Чырвонае сяло

Камсамольская плошча (да 1932 — Каланчоўская плошча) — плошча ў Маскве, на якой разьмяшчаюцца адразу тры вакзала: Казанскі, Яраслаўскі і Ленінградзкі, з-за чаго таксама ўсталявался й неафіцыйная назва — плошча Трох Вакзалаў. Непадалёк ад плошчы знаходзіцца яшчэ станцыя Каланчоўская.

Плошча была створаная ў сувязі з чыгуначным будаўніцтвам у другой палове XIX ст. У XVIII ст. гэтае месца называлася Каланчоўскім полем, якое і дало першую назву плошчы. Назва поля адбылося ад стаяўшай на яго паўночна-заходняй ускраіне вежы (каланчы), драўлянага будынка царскага палаца (вядомага як Каланчоўскі). У «Камсамольскую» плошча была перайменаваная ў 1932 годзе ў гонар камсамольцаў — будаўнікоў мэтрапалітэна (пад плошчай прайшла першая чарга першае лініі маскоўскага мэтро).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Камсамольская плошча (Масква)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў