Зінаіда Стагурская
Зінаіда Стагурская | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | Зінаіда Ўладзімераўна Стагурская |
Дата нараджэньня | 9 лютага 1971 |
Месца нараджэньня | в. Княжыца, Віцебскі раён, БССР |
Дата сьмерці | 25 чэрвеня 2009 (38 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Краіна | Беларусь |
Спартовая інфармацыя | |
Клюб | скончыла кар’еру |
Спэцыялізацыя | шаша |
Прафэсійныя клюбы | |
1997—2005 | Acca Due O, Michela Fanini, Gas Sport Team, Chirio, Team Bianchi (усе — Італія) |
Зінаіда Ўладзімераўна Стагурская (9 лютага 1971, в. Княжыца[1], Віцебскі раён — 25 чэрвеня 2009) — беларуская вэлягоншчыца.
У 1992 годзе — чэмпіёнка СНД. Брала ўдзел у трох Алімпіядах (1992, 1996, 2004). У 2000 годзе выйграла групавую гонку на чэмпіянаце сьвету ў Францыі[2].
У 2001 годзе была першаю на шматдзённай гонцы ў агульным заліку на «Джыро д’Італія», аднак пасьля была дыскваліфікавана на 10 месяцаў за спажываньне БАДу.
Праз год у 2002 годзе атрымала другое месца на «Джыро», а потым першае месца ў «Вялікай пятлі» (жаночы аналяг «Тур дэ Франс»)[3].
Шматразовая пераможца этапаў Кубку Сьвету.
У 2006 дыскваліфікаваная на 2 гады за спажываньне забароненых прэпаратаў. Жыла ў Італіі са сваім хлопцам Антоніё[4].
Загінула пад час трэніроўкі ў 13.45 на 93-м кілямэтры аўтадарогі мяжа Расейскай Фэдэрацыі — Віцебск — Гомель. Яна патрапіла пад колы аўтамабіля «Хонда ЦР-В», які выехаў на сустрэчную паласу. Стагурская загінула на месцы.[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Стагурская Зінаіда(недаступная спасылка) Витебская областная библиотека имени В. И. Ленина
- ^ Белорусская велосипедистка Зинаида Стагурская выиграла групповую гонку на чемпионате мира во французском городе Плуэ NEWSru.com
- ^ «Большой петле». Зинаида Стагурская: Париж уже взят, на очереди Афины Прессбол
- ^ Зинаида Стагурская: «Мой итальянский парень Антонио перешел на белорусские драники с салом»
- ^ Загінула знакамітая беларуская вэлягоншчыца Зінаіда Стагурская // Наша Ніва