Зьмеяшыйныя чарапахі
Выгляд
| Зьмеяшыйныя чарапахі | |
Emydura subglobosa | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Паўзуны |
| Атрад | Чарапахі |
| Падатрад | Бакашыйныя чарапахі |
| Сямейства | Зьмеяшыйныя чарапахі |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Chelidae | |
Зьмеяшыйныя чарапахі (Chelidae) — сямейства паўзуноў падатрада бакашыйных чарапах.
Каля 15 родаў, больш за 50 відаў. Пашыраны ў рэках і азёрах Паўднёвай Амэрыкі, Аўстраліі і Новай Гвінэі. Найбольш вядомыя: аўстралійская зьмеяшыйная чарапаха (Chelodina longicollis), гідрамэдузы (Hydromedusa), махрыстая зьмеяшыйная чарапаха, або матамата (Chelus fimbiriatus), несапраўдная эмідура, якая жыве ў Паўднёва-Заходняй Аўстраліі.
Даўжыня панцыра да 40 см. Характэрна доўгая шыя, якая разам з галавой закладваецца збоку пад панцыр, а не ўцягваецца ўнутр. Панцыр звычайна значна пляскаты.
Адкладваюць 15-20 яец.
Некаторыя віды — аб’екты паляваньня (мяса, яйкі).
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Зьмеяшыйныя чарапахі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў