Зьвянігарад
| Зьвянігарад | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Маскоўская вобласьць | ||||
| Першыя згадкі | XII стагодзьдзе | ||||
| Дата заснаваньня | 1152 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 48,1 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 150 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°44′ пн. ш. 36°51′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 17 300 чал. (2013) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 49869 | ||||
| Паштовы індэкс | 143180 | ||||
| Нумарны знак | 50, 90, 150, 190 | ||||
| Сайт | zvenigorod.ru | ||||
| Зьвянігарад на мапе Расеі Зьвянігарад | |||||
Зьвянігарад — горад у Маскоўскай вобласьці Расеі. Знаходзіцца на рацэ Маскве. Назва гораду паходзіць ад спалучэньня «Горад са званамі». Горад мае добрую аўтобусную і чыгуначную сувязь з Масквой.
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад Зьвянігарад месьціцца на Клінска-Дзьмітраўскай градзе Смаленска-Маскоўкага ўзвышша за 46 км на захад ад Масквы ды за 3 км ад чыгуначнай станцыі Зьвянігарад — канцавога пункту галінкі (16 км) ад станцыі Галіцына на лініі Москва — Смаленск.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1152 — імаверная дата заснаваньня Зьвянігараду Юрыем Даўгарукім. Аднак першая згадка пра горад у летапісах датуецца 1336 ды 1382 гг.
- XIV—XVI стагодзьдзе стагодзьдзі — важны вартаўнічы пункт на заходніх подступах да Масквы.
- 1339—1492 — цэнтар Зьвянігародзкага ўдзельнага княства.
- 1382 — зруйнаваны ханам Тахтамышам
- 1398—1399 — на Старажавой гары быў заснаваны Савіна-Старажэўскі манастыр, які з часам стаў загараднай рэзыдэнцыяй цара Аляксея Міхайлавіча.
- 1708 — Зьвянігарад быў прыпісаны да Маскоўскай губэрні
- 1784 — Зьвянігарад быў перабудаваны, атрымаўшы прастакутнае плянаваньне
- XIX стагодзьдзе — заставаўся павятовым горадам са слабаразьвітым гандлем, у 1861 годзе ў горадзе налічвалася колькі рамесных установаў ды бровар.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе разьмешчаны помнік Антону Чэхаву. Гісторыка-архітэктурны і мастацкі музэй, музэй гжэлі. У горадзе разьмешчаныя чатыры праваслаўныя храмы і Савіна-Старажэўскі манастыр, які захаваўся амаль бязь зьмен ад XVII стагодзьдзя. У Зьвянігарадзе можна спыніцца ў гатэлях «Зьвянігарад» і «Тацяна Provence», а таксама ў гатэлі пры Савіна-Старажэўскім манастыры.
Расейская Швайцарыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад часта называюць «Расейскай Швайцарыяй» — дзякуючы маляўнічай мясцовасьці, лекавым крыніцам. Тут часта праводзілі летні сэзон вядомыя пісьменьнікі ды мастакі, у тым ліку Мікалай Карамзін (1802), Аляксандар Герцэн (1830—1840), Антон Чэхаў (1884—1887), Ісаак Левітан, Аляксей Саўрасаў, Ільля Рэпін. У горадзе й у ваколіцах знаходзіцца шмат санаторыяў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Зьвянігарад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў