Перайсьці да зьместу

Зыгмунтоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зыгмунто́ўка (па-польску: Zygmuntówka) — варшаўскі торт, абраны на конкурсе, абвешчаным варшаўскай ратушай і Цэхам харчовых рамёстваў[1].

Складаецца з формы зь мігдальнага цеста, чакаляднага мусу, журавінавага канфітуру, узьбітых вяршкоў і кароны з бэзэ. Створаны Вітольдам Тэлядзінскім, уласьнікам цукерні «NOVA».

Конкурс быў абвешчаны ў лютым 2009. 22 красавіка журы, у якое ўваходзілі кандытары і вядомыя зоркі, на чале з мэрам Варшавы Ганнай Гранкевіч-Вальц, абрала торт-пераможцу[2]. Судзі бралі пад увагу смак, выгляд і наватарства. Назва была выбраная сярод прапановаў, дасланых інтэрнаўтамі.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Magdalena Dubrowska. «Konkurs na nowe warszawskie ciacho z pazurem» (пол.), Warszawa.gazeta.pl, 19 лютага 2009
  2. ^ «Zygmuntówka – nowym ciastkiem warszawskim» (пол.), інфармацыя на бачыне ўраду Варшавы