Зубны налёт
Выгляд
Зубны налёт (часам выкарыстоўваецца тэрмін «зубная бляшка» як даслоўны пераклад з аналягічнага ангельскага тэрміну) — скупнасьць бактэрыяў у выглядзе плёнкі, якая ўтвараецца на зубах (у тым ліку й здаровага чалавека). Зубны налёт уключае як аэробныя, так і, факультатыўна, анаэробныя бактэрыі й пачынае ўтварацца ўжо праз 1—2 гадзіны пасьля чысткі зубоў.
Фактары, якія ўплываюць на працэс утварэньня налёту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рэакцыя асяродзьдзя (узровень pH).
- Характар харчаваньня.
- Меры, якія прадпрымаюцца для гігіены паражніны рота.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зубны налёт можа ўтварацца на паверхні плёмбаў.
- Склад налёту на зубах верхняй і ніжняй сківіцы адрозьніваецца.
- Зь цягам часу колькасьць і якасьць бактэрыяў у налёце зьмяняецца. Калі зубы былі вычышчаныя ад налёту некалькі гадзінаў назад, бактэрыяў мала (дзясяткі тысяч у 1 г рэчыва) і яны пераважна аэробныя, калі прайшло некалькі сутак — іх шмат (да сотняў мільярдаў) і яны па большай частцы анаэробныя; дадзеныя факты пацьвярджаюць сьцьвярджэньне пра тое, што зубы варта чысьціць часта й старанна.
- Прагрэсуючы, зубны налёт стварае ўмовы для калянізацыі паверхні асобных зубоў і міжзубнай прасторы бактэрыямі, якія могуць выклікаць карыес.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зубны налёт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |