Перайсьці да зьместу

Заходне-Карэльскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Захо́дне-Карэ́льскае ўзвышша — узвышша на захадзе рэспублікі Карэлія, паміж Сэгозерам і Лексозерам. Даўжыня каля 130 км, вышыня да 417 м. Складзеная гнэйса-гранітамі і кварцытамі, перакрытая разарваным плашчом грубаабломачнай марэны. Заходняя частка складаецца з асобных купалападобных узвышшаў, цэнтральная — з доўгіх высокіх і вузкіх град (асабліва ў паўднёвай частцы) і ўсходняя — узгорыстая, абмежаваная на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе забалочанымі раўнінамі. Пакрытая тайговымі яловымі і хваёвымі лясамі.