Захар Чарвякоў
| Захар Чарвякоў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 жніўня 2002[1] (23 гады) | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Віцебск | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020— | Віцебск | 99 (11) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Заха́р Аляксандравіч Чарвякоў (нар. 30 жніўня 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Віцебску».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец клюбу «Віцебску». З 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль. На наступны год замацаваўся ў дублі, а 22 лістапада 2020 году дэбютаваў за асноўную каманду «Віцебску» ў Найвышэйшай лізе, калі выйшаў на зьмену ў другім тайме матчу супраць «Менску» (2:2) і пасьпеў адзначыцца голам. У сэзоне 2021 году працягваў часам зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[3]. З сэзону 2023 году, калі паўночнікі гулялі ў Першай лізе, Чарвякоў замацаваўся ў асноўным складзе. Па выхадзе клюбу ў Найвышэйшую лігу працягнуў выступаць у першым складзе. У канцы 2024 году быў накіраваны на службу ў войска[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в https://fc.vitebsk.by/player/zahar-chervjakov/
- ^ а б https://betnews.by/player/zahar-chervyakov-vitebsk-belarus/
- ^ "Витебск" продолжил сотрудничество с форвардом. Football.by.
- ^ Форвард "Витебска" призван в армию (рас.). Football.by (2024-10-25). Праверана 2025-03-07 г.