Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь
Выгляд
(Перанакіравана з «Заслужаны архітэктар Беларусі»)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/0/0f/The_Honored_Architect_of_Belarus_2020.png)
«Заслу́жаны архітэ́ктар Рэспу́блікі Белару́сь» — ганаровае званьне.
Ганаровае званьне «Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафэсійным архітэктарам, якія працуюць у сфэры архітэктуры пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў разьвіцьці архітэктуры, распрацоўцы праектаў і стварэньні архітэктурных комплексаў, будынкаў, рэстаўрацыі помнікаў культуры, падрыхтоўцы архітэктурных кадраў.