Перайсьці да зьместу

Залатыя Вароты (пратока)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Залатыя Вароты (праліў)»)

Залатыя Вароты (па-ангельску: Golden Gate) — пратока, якая злучае затоку Сан-Францыска зь Ціхім акіянам.

Даўжыня — 8 км, шырыня 1,5-3 км, глыбіня да 43 м. На паўночным беразе — акруга Марын, на паўднёвым — г. Сан-Францыска. У 1937 годзе праз пратоку быў пабудаваны знакаміты мост «Залатыя Вароты». Пралёт мосту — 1281 м.

Праз Залатую Браму праходзяць караблі з шматлікіх краінаў сьвету ў адзін з галоўных партоў заходняга ўзьбярэжжа Злучаных Штатаў Амэрыкі — Оўклэнд.

Першымі насельнікамі мясцовасьці вакол пратокі былі індзейцы. Першае эўрапейскае селішча на гэтай мясцовасьці было заснавана гішпанцамі ў 1776 годзе.