Перайсьці да зьместу

Закованка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Закованка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Лозкі
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 42 км
Сярэднегадавы сьцёк 1 м³/с
Плошча басэйну 306 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Зако́ванка, Гуле́віцкі канал — рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 42 км. Плошча вадазбору 306 км². Выдатак вады ў вусьці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Асноўны прыток — рака Дымарка (леваруч).

Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лозкі Калінкавіцкага раёну, цячэ раўнінай Гомельскае Палесьсе, вусьце за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Лубня Мазырскага раёну.

Даліна невыразная, абалона асушаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 38,5 км каналізаванае, шырыня яго 3—6 м, у нізоўях да 10 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 171
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 171