Загор’е (Славаччына)
Выгляд
Заго́р’е (па-славацку: Záhorie, па-нямецку: (windische) Marchauen, па-вугорску: Erdőhát) — гістарычная вобласьць Славаччыны, разьмешчаная паміж Белымі і Малымі Карпатамі, Маравіяй і Аўстрыяй. У цяперашні час Загор’е падзелена на 4 адміністрацыйныя раёны — Малацкі, Сэніца, Скаліца і Міява.
Назва «Загор’е» паходзіць ад факту, што яно аддзелена ад астатняй Славаччыны Малымі Карпатамі, у той час як частка на супрацьлеглым баку Малых Карпатаў называецца «Падгор’е». Тут склалася свая самабытная культура і свой дыялект славацкай мовы — пераходны да мараўскага дыялекту чэскай.
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |