Загора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Загора — назва геаграфічнага раёну ў сярэдняй паўднёвай частцы Харватыі, вядомая таксама як Далмацінская Загора («dalmatinska Zagora»). Назва Загора адначае за гарамі.

Гэаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Загора

Загора займае тэрыторыю ад Шыбэніку да Босьніі і Герцагавіны. Край знаходзіцца ад тэрыторыі дзьвух жупаній: Спліцка-Далмацінскай і Шыбэнска-Кнінскай. Тут знаходзяцца гарады: Шыбэнік, Трогір, Каштэла, Солін, Спліт, Задар и Макарска.

Вышэйшая кропка — гара Дынара, цэнтральны пік Дыдарскага сугорья (1831 м).

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераважае кантынэнтальны клімат з суровай і вельмі халоднай зімой і гарачым летам з частымі дажджамі.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі Загор’я працякае рака Крка і разьмешчаны аднайменны нацыянальны парк. Парк вядомы сваімі глыбокімі каньёнамі, выразанымі ў горным плято, а таксама вадаспадамі. З гістарычных помнікаў — манастыр францысканцаў.