Перайсьці да зьместу

Жывая сіла (вайсковы тэрмін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Жыва́я сі́ла — частка ўзброеных сілаў (альбо падрозьдзелаў), якія ўдзельнічаюць у баі (апэрацыі)[1].

Гісторыя ўжываньня тэрміну

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін «жывая сіла» стаў шырока ўжывацца да зьяўленьня пальнае зброі, ва ўмовах, калі блізкі бой складаўся з удару пяхоты й коньніцы, што мелі на ўзбраеньні толькі халодная зброя і дзейнічалых у стуленых баявых парадках. Падобны блізкі бой зьяўляўся адзіным мэтадам зьнішчэньня супраціўніка.

З моманту зьяўленьня пальнае зброі ў XIV стагодзьдзі і аж да сярэдзіны XX стагодзьдзя словаспалучэньне "жывая сіла» працягвала ўжывацца ў тэорыі й практыцы вайсковага мастацтва, бо для канчатковага зьнішчэньня супраціўніка нароўні з пальнаю зброяю працягвала выкарыстоўвацца й халодная зброя.

У XX стагодзьдзі, са зьяўленьнем аўтаматычнае пальнае зброі, стварэньнем і разьвіцьцём вайсковае авіяцыі, танкаў і іншых узораў ўзбраеньня, роля ўдару, заснаванага на ўжываньні мускульнае сілы чалавека, паступова памяншалася. Усё большае значэньне набывалі веды й навыкі па эфэктыўнаму ўжываньню ў баі (апэрацыі) складнае вайсковае тэхнікі. У сувязі з гэтым пасьля Другое сусьветнае вайны замест вызначэньня "жывая сіла» стаў ўжывацца тэрмін «асабісты склад».

Да сярэдзіны 1970-х гадоў тэрмін "жывая сіла» ўжываецца ў асноўным у дачыненьні да асабовага складу войскаў суперніка (вайсковаслужачых праціўніка) як аб’екту, што падлягае паразы агнявымі сродкамі (у адрозьненьне ад аб’ектаў, якія ўяўляюць сабою вайсковую тэхніку й узбраеньне)[1].

  1. ^ а б Гречко А. А. артыкул «Жывая сіла» // Савецкая вайсковая энцыкляпэдыя ў 8 тамах = Советская военная энциклопедия в 8 томах. — 2-е выд. — Масква: Вайсковае выдавецтва Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі, 1977. — Т. 3. — С. 333. — 675 с.