Жуль дэ Свэрт
Жуль дэ Свэрт (па-нідэрляндзку: Pierre-Julien (Jules) De Swert; 16 жніўня 1843, Лёвэн — 24 лютага 1891, Астэндэ) — бэльгійскі віялянчэліст, кампазытар і музычны пэдагог.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў з адзнакай Брусэльскую кансэрваторыю (1858) у Адрыяна Франсуа Сэрва. Канцэртаваў па Эўропе, у 1865 г. паступіў канцэртмайстрам у аркестар Дусэльдорфу, у 1868 г. быў салістам прыдворнай капэлы ў Ваймаре, у 1869—1872 гг. выкладаў у Бэрлінскай Вышэйшай школе музыкі. У 1874 г. па запрашэньні Рыхарда Вагнэра працаваў канцэртмайстрам у Байрайце. Затым працаваў у Вісбадэне і Ляйпцыгу. У 1888 г. узначаліў Музычную акадэмію ў Астэндэ і мясцовы аркестар, па сумяшчальніцтве выкладаючы віялянчэль у кансэрваторыях Генту і Бруге.
Кампазытарская спадчына дэ Свэрта ўключае опэру «Альбігойцы» (па-нямецку: Die Albigenser; 1878), сымфонію, тры віялянчэльныя канцэрты, песьні.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |