Жаночая зборная Славаччыны па валейболе
Жаночая зборная Славаччыны па валейболе | |||
Фэдэрацыя | Славацкая валейбольная фэдэрацыя | ||
---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | Эўрапейская канфэдэрацыя валейболу | ||
Рэйтынг МФВ | 28 | ||
Колеры | чырвоны, белы, сіні | ||
Форма | |||
| |||
Апошняе абнаўленьне | 30 жніўня 2024 году |
Жаночая зборная Славаччыны па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Славаччыну на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Славацкай валейбольнай фэдэрацыяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 1992 году славацкі валейбол меў сваё разьвіцьцё ў адзінай чэхаславацкай дзяржавы. У канцы 1992 году па аб’яве аб маючым адбыцца з 1 студзеня 1993 году скасаваньні Чэхаславакіі з Чэхаславацкага валейбольнага зьвязу вылучылася Славацкая валейбольная федэрацыя, якая ў 1993 годзе далучылася да Міжнароднай фэдэрацыі валейболу і Эўрапейскай канфэдэрацыі валейболу. 24 верасьня 1993 году на чэмпіянаце Эўропы, які ладзіўся чэскім Брно, паводле пастановы Эўрапейскай канфэдэрацыі валейболу выступала аб’яднаная зборная Чэхіі і Славаччыны, але ў сваім складзе яна ня мела аніводнай славацкай валейбалісткі.
Дэбют зборнай Славаччыны на міжнароднай арэне адбыўся ў чэрвені 1993 году ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 1994 году. У сваім першым афіцыйным матчы 9 чэрвеня славацкія валейбалісткі саступілі ў Адэсе зборнай Украіны зь лікам 0:3. У матчы ў адказ, які быў згуляны праз 10 дзён у Браціславе, славачкі таксама зазналі паразу зь лікам 1:3 і выбылі з далейшай барацьбы. Вынікі нацыянальнай каманды ў наступныя гады былі вельмі сьціплымі. Зборная заўсёды бракавала моцы, каб пераадолець кваліфікацыі Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў сьвету, а ейны дэбют у фінальным турніры чэмпіянату Эўропы адбыўся толькі ў 2003 годзе. Наступнае зьяўленьне зборнай у асноўнай фазе чэмпіянату Эўропы адбылося праз чатыры гады, дзе славачкі ў першым матчы выгулялі ў зборнай Сэрбіі зь лікам 3:2, але астатнія матчы прайгралі. Падобным чынам склаўся лёс каманды на чэмпіянаце Эўропы 2009 году.
У 2016 годзе зборная здабыла выйграла свае першыя мэдалі на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах. У чарговым розыгрышы Эўралігі славацкія валейбалісткі дакрочылі да фіналу, дзе ў двух матчах саступілі зборнай Азэрбайджану зь лікам 1:3 і 0:3, стаўшы ўладальніцамі срэбраных узнагародаў. Пачынаючы з чэмпіянату Эўропы 2019 году славацкія спартоўкі некалькі разоў запар бралі ўдзел у фінальных этапах кантынэнтальнага першынства.