Жадунь (левы прыток Беседзі)
Выгляд
| Жадунь | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Семірычаў |
| Вусьце | Беседзь |
| Краіны басэйну | Беларусь, Расея |
| Вобласьці | Бранская вобласьць і Магілёўская вобласьць |
| Даўжыня | 23 км |
| Плошча басэйну | 148 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Жа́дунь, Жадунька — рака ў Беларусі і Расеі, левы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Цячэ ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 23 км (зь іх 12 км у межах Беларусі). Плошча вадазбору 148 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Семірычаў Бранскай вобласьці, вусьце на паўднёвай ускраіне места Хоцімску. На рацэ паміж Хоцімскам і вёскай Азяроўкай плаціна і сажалка[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 163.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1