Енка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Е́нка (па-фінску: Jenkka) — хуткі фінскі парны танец. Нароўні з полькаю лічыцца клясычным сялянскім танцам. Танчаць енку ў хуткім тэмпе (каля 140 стукаў за хвіліну) ў такце 2/4 або 4/4.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньняю адменаю енкі быў скатыш, які прыйшоў у Фінляндыю ў XIX стагодзьдзі і сьпярша стаў папулярны сярод простага люду. У першай палове XIX стагодзьдзя енка аддзялілася ад скатыша ў самастойны танец і тады ж атрымала сваю назву. У адрозьненьне ад скатыша, у ёй зьявіліся скокі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мужчыны і жанчыны робяць аднолькавыя крокі. У пачатковай пазыцыі мужчына стаіць зьлева, і абодва глядзяць у бок напрамку танцу, абдымаючы адной рукой адзін аднаго за талію. Танцоры рухаюцца наперад крокам, падобным да полькі: «левай-правай-левай-падскок (на левай назе)», «правай-левай-правай-падскок». Счапіўшыся вольнымі рукамі, паварочваюцца тварамі і працягваюць рухацца ў ранейшым напрамку, паварочваючыся вакол уласнае восі з адначасным ранейшым крокам «левай-правай-левай-падскок» ці «левай-падскок-правай-падскок». Гэты малюнак паўтараецца на працягу ўсяго танцу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]