Дэфіцыт туалетнай паперы (2020)
Выгляд
дэфіцыт туалетнай паперы ў 2020 року
Падкляса ад | дэфіцыт тавараў у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі-2019 |
---|---|
Частка ад | успышка каранавіруснай інфэкцыі 2019—2020 |
Цяперашняе месцазнаходжаньне | Усходняя Азія, Эўропа, Амэрыка |
Дата | 2020 |
Магчымыя прычыны | успышка каранавіруснай інфэкцыі 2019—2020 |
Мае якасьць | панічная пакупка |
Дэфіцыт туалетнай паперы — імпульсіўныя пакупкі ў запас туалетнай паперы ў часе пандэміі каранавіруснай інфэкцыі 2020 року[1]. Крызіс закрануў такія краіны, як Гішпанія, Ганконг, Японія, Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты Амэрыкі, Францыя, Сынгапур, Аўстралія і некаторыя лацінаамэрыканскія краіны[2]. У выніку дэфіцыту запасы туалетнай паперы скараціліся па ўсім сьвеце, а дзе-нідзе былі ўведзеныя абмежаваньні на яе набыцьцё[3][4].
Прычыны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прычынамі крызісу стала спалучэньне розных фактараў:
- Брак інфармацыі. Дэзынфармацыя пра пандэмію Ковід-2019 і недастатняя інфармацыя ад уладаў спрыяла распаўсюду супярэчлівых зьвестак. Напрыклад, пра тое, што вірус небясьпечны, але дзеля абароны ад яго дастаткова мыць рукі. Такія зьвесткі і падштурхоўвалі да імпульсіўных і неадэкватных рашэньняў[5];
- Візуальны эфэкт. Рулоны туалетнай паперы даволі вялікія з памеру, таму ў крызісных сытуацыях прыцягваюць увагу і даюць пачуцьцё бясьпекі. А пры малой колькасьці тавару ў крамах гэта адразу кідаецца ў вочы і прымушае спажыўцоў набываць яго падсьвядома[5][6];
- Статкавы эфэкт. Выгляд іншых пакупнікоў, якія назапашваюцца туалетнай паперай, схіляе іншых наступаваць іхняму прыкладу, узмацняючы эфэкт[5][6];
- Першая неабходнасьць. У крызісных сытуацыях людзі інтуітыўна спрабуюць найперш задаволіць базавыя чалавечыя патрэбы, адной зь якіх зьяўляецца гігіена[5][6].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Acosta, Irene (24 сакавіка 2020) La acumulación riesgosa y el fénomeno del papel higiénico (гішп.) Cultura. La Estrella de Panamá. Праверана 19 красавіка 2022 г.
- ^ Álvarez, Paz (17 сакавіка 2020) Por qué se agota el papel higiénico en el mundo con el coronavirus (гішп.). CincoDías. Праверана 19 красавіка 2022 г.
- ^ Los supermercados limitan la compra de papel higiénico en Bélgica ante el aumento de la demanda (гішп.). Público (16 сакавіка 2020). Праверана 19 красавіка 2022 г.
- ^ Australia limita la compra de papel higiénico (гішп.). La Razón (4 сакавіка 2020). Праверана 19 красавіка 2022 г.
- ^ а б в г El coronavirus y la compra compulsiva de papel higiénico (гішп.). National Geographic (16 сакавіка 2020). Праверана 19 красавіка 2022 г.
- ^ а б в Villaécija, Raquel (13 сакавіка 2020) ¿A qué se deben las compras compulsivas de papel higiénico de estos días? (гішп.) Праверана 19 красавіка 2022 г.