Дэнмарк (рака)
Выгляд
Дэнмарк | |
Denmark River | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Пардэлуп |
Вышыня вытоку | 160 м |
Вусьце | бухта Ўілсан |
Краіны басэйну | Аўстралія |
Вобласьці | Заходняя Аўстралія |
Даўжыня | 60 км |
Плошча басэйну | 800 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,67 м/км |
Басэйн | Вялікі Аўстралійскі заліў, Індыйскі акіян |
Дэ́нмарк (па-ангельску: Denmark River) — рака на поўдні Заходняй Аўстраліі.
Рака бярэ пачатак у раёне прыроднага заказьніка Пардэлуп і ўпадае ў бухту Ўілсан Вялікага Аўстралійскага заліва. Даўжыня ракі — 60 км, мае прытокі, у тым ліку два невялікія ручаі. На рацэ пабудавана дамба.
Сваю назву па-ангельску рака атрымала ад Т. Брэйдўуда-Ўілсана ў гонар урача А. Дэнмарка. З мовы мясцовых абарыгенаў назва Курабап (Koorrabup) перакладаецца як «Месца чорных лебедзяў».
У сувязі з распрацоўкай зямель басэйна ракі яе салёнасьць рэзка зьнізілася.