Перайсьці да зьместу

Дэманстрацыі ў Грузіі (1978)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дэманстрацыі ў Грузіі 14 красавіка 1978 году — масавыя пратэсты грузінскай інтэлігенцыі ды іншых актывістаў, у першую чаргу ў сталіцы Грузінскай ССР Тбілісі.

У 1977 року была прынята новая канстытуцыя СССР, і ў рэспубліках пачалі рыхтаваць новыя праекты канстытуцый. У 1978 року ў грузінскай расейскамоўнай газэце «Заря Востока» была апублікаваны артыкул 75 праекту канстытуцыі Грузінскай ССР такога зьместу:

«Грузінская ССР забясьпечвае выкарыстаньне ў дзяржаўных і грамадзкіх органах, культурных ды іншых установах расейскай мовы ды зьдзяйсьняє ўсебаковую турботу пра яе разьвіцьцё.

У Грузінскай ССР на аснове раўнапраўнасьці забяспечваецца вольнае выкарыстаньне ва ўсіх органах і ўстановах расейскай, а таксама іншых моваў, якімі карыстаецца насельніцтва.

Будзь-якія прывілеі ці абмежаваньні ў выкарыстаньні тых ці іншых моў не дапускаюцца.»

Арыгінальны тэкст (рас.)

«Грузинская ССР обеспечивает употребление в государственных и общественных органах, культурных и других учреждениях русского языка и осуществляет всемерную заботу о его развитии.

В Грузинской ССР на основе равноправия обеспечивается свободное употребление во всех органах и учреждениях русского, а также других языков, которыми пользуется население.

Какие-либо привилегии или ограничения в употреблении тех или иных языков не допускаются.»

У дзейнай на той момант канстытуцыі 1937 року артыкул пра мову гучэў так:

«Дзяржаўнаю моваю Грузінскай ССР ёсьць грузінская мова. Нацыянальным мяншыням, што насяляюць тэрыторыю Грузінскае ССР, забяспечваецца права вольнага разьвіцьця й выкарыстаньня роднае мовы як у сваіх культурных, так і дзяржаўных установах.»

Арыгінальны тэкст (рас.)

«Государственным языком Грузинской ССР является грузинский язык.

Национальным меньшинствам, населяющим территорию Грузинской ССР, обеспечивается право свободного развития и употребления родного языка как в своих культурных, так и государственных учреждениях.»

Такім чынам, у разе прыняцьця зазначанае вышэй рэдакцыі грузінская мова страціла б статус дзяржаўнае мовы Грузінскай ССР.

У студэнцкіх і выкладчыцкіх асяродках пайшлі чуткі, што грузінская мова ў новай канстытуцыі Грузіі больш ня будзе дзяржаўнаю. Мітынгі не былі спантаннымі: дачка дырэктара «Грузія-фільм» Рэзо Чхэідзэ, студэнтка Тбіліскага унівэрсытэту Тамріко Чхэідзэ, пашырала улёткі з заклікамі выйсьці на дэманстрацыю.

Падзеі былі справакаваны жаданьннм грузінскае інтэлігенцыі зьберагьці ў грузінскай мове статус афіцыйнае мовы Грузіі поруч з расейскаю мавою. Двухмаўнасьць і нават шматмоўнасьць ужо стала стандартнаю юрыдычнаю нормаю ў іншых нацыянальных рэспубліках і аўтаноміях СССР. Вынятак з правіла доўгі час складалі тры закаўказкія рэспублікі. Мадыфікацыя канстытуцыі ў Азэрбайджане не выклікала актыўных пратэстаў, сітуація ў Армэніі была больш напружанаю, але толькі ў Грузіі пачалыся масавыя пратэсты, хаця артыкулы канстытуцыі пра дзяржаўныя мовы закаўказкіх рэспублік были ідэнтычнымі. Вярхоўная Рада Грузіі, а таксама партыйны апарат рэспублікі на чале з Эдуардам Шэварднадзэ абярэжна, але досыць настойліва падтрымалі пратэсты. У падсумаваньні Шэварднадзэ зачытаў перад прысутнімі тэкст 75-га артыкулу новай канстытуцыі Савецкае Грузіі:

«Дзяржаўнаю моваю Грузінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі е грузінская мова.

Грузінская ССР зьдзяйсьняе дзяржаўную турботу пра ўсебаковае разьвіцьцё грузінскай мовы й забясьпечвае яе выкарыстаньне ў дзяржаўных ды грамадскіх органах, установах культуры, асьветы ды іншых.

У Грузінскай ССР забясьпечваецца вольнае выкарыстаньне ў гэтых органах і ўстановах расейскай ды іншых моваў, якімі карыстаецца насельніцтва.

Будзь-якія прывілеі чы абмежаваньні ў выкарыстаньні тых чы іншых моваў не дапускаюцца.»

Арыгінальны тэкст (рас.)

«Государственным языком Грузинской Советской Социалистической Республики является грузинский язык.

Грузинская ССР осуществляет государственную заботу о всемерном развитии грузинского языка и обеспечивает его употребление в государственных и общественных органах, учреждениях культуры, просвещения и других.

В Грузинской ССР обеспечивается свободное употребление в этих органах и учреждениях русского и других языков, которыми пользуется население. Какие-либо привилегии или ограничения в употреблении тех или иных языков не допускаются.»

Грузінская мова засталася адзінаю дзяржаўнаю ў рэспубліцы.

Грузінскія пратэсты ўскладнілі адносіны грузінскай нацыянальнае эліты з шматлікімі нацыянальнымі мяньшынамі Грузіі. У адказ на дэманстрацыі 29 сакавіка 1978 року ў некалькіх вёсках Гудауцкага раёну Абхазіі адбыліся зборы, на якіх быў падпісаны «Ліст 130-ці» і зноўку пралуналі вымогі прыпыніць масавае перасяленьне грузінаў на тэрыторыю Абхазіі. У вынікау Абхазкая АССР у новай канстытуцыі атрымала 3 афіцыйныя мовы: абхазкую, грузінскую і расейскую.

  • 14 красавіка ў постсавецкай Грузіі адзначаецца як Дзень роднай мовы.