Дыяна Камінская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дыяна Камінская
Дата нараджэньня 6 ліпеня 1991 (29 гадоў)
Месца нараджэньня Менск
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 2015 — дасюль

Дыяна Камінская (6 ліпеня 1991, Менск) — беларуская акторка. Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Звольнілася разам з большасьцю трупы ў жніўні 2020 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную харэаграфічную гімназію-каледж па спэцыяльнасьці «Харэаграфічнае мастацтва».

З 2011 па 2015 году навучалася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, па спэцыяльнасьці “Актор драматычнага тэатру і кіно” (курс заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Л.А. Манаковай). Пасьля пачала працаваць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[1].

У пастаноўцы «Тутэйшыя», якая была пастаўлена артыстамі-купалаўцамі на закрытым паказе пасьля звальненьня, а 12 кастрычніка — он-лайн праз youtube, выканала ролю Насты Пабягунскай[2].

Ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2020 — Тутэйшыя — Наста Пабягунская
  • 2019 — Вешальнікі — Шырлі
  • 2018 — Рэвізор — Мар'я Антонаўна
  • 2017 — Юбілей Ювэліра — Каралева ў маладосьці
  • 2017 — Школа падаткаплацельшчыкаў — Віржыні
  • 2016 — каханьне як мілітарызм — Тацьцяна
  • 2016 — Хрустальная пантофелька — Марыянна
  • 2017 — запалкі — Маша
  • 2015 — Антыгона — Антыгона
  • 2013 — Лістапад. Андэрсан — Пастушка
  • 2012 — Местачковае кабарэ — Выканаўца нумару "Полька"

Кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2020 — Лябірынты. Ларыса Александроўская: нямецкія прыгоды, дакумэнтальны фільм (Сьвятлана)
  • 2019 — Лябірынты. Каварства і любоў Еўсьцігнея Міровіча, дакумэнтальны фільм (акторка Натальля, Камсамолка)
  • 2019 — Сэрца не абманеш, сэрца не здрадзіць, сэрыял (Жана)
  • 2019 — Сваты 7, сэрыял (адміністратар)
  • 2017 — Мухтар. Новы сьлед, сэрыял (39-я сэрыя) — Заўзятарка Аліса
  • 2013 — Сьледчы Пратасаў, сэрыял (эпізод)
  • 2009 — Кадэт, мастацкі фільм (эпізод)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]