Перайсьці да зьместу

Дыссацыяльны разлад асобы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сацыяпа́тыя (дыссацыяльны або антысацыяльны разлад асобы; састар. (антысацыяльная) псыхапатыя, разлад асобы тыпу эмацыйна тупых) — разлад асобы, які характарызуецца ігнараваньнем сацыяльных нормаў, імпульсіўнасьцю, агрэсіўнасьцю і вельмі абмежаванай здольнасьцю фармаваць прыхільнасьці. Першапачаткова тэрмін «псыхапатыя» датычыўся толькі да гэтага разладу асобы.

Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя, немач выяўляецца праз: 1) чэрствую беструрботнасьць да пачуцьцяў іншых, 2) устойлівую безадказнасьць і пагарду да грамадзкіх правілаў, 3) няздатнасьць падтрымліваць устойлівыя дачыненьні пры адсутнасьці цяжкасьці ў іх устанаўленьні, 4) нецярпімасьць да расчараваньня і схільнасьць да гвалту, 5) няздольнасьць адчуваць віну і атрымліваць досьвед з пакараньня, 6) гатоўнасьць вінаваціць іншых і апраўдваць абуральныя для грамадзтва паводзіны.