Душэўная траўма
Душэ́ўная тра́ўма (грэц. τραῦμα — рана) — перажываньне страху, сораму і жаху ў выніку гвалту і стрэсу.
Пры захаваньні звыш месяца выклікае дэпрэсію і ў кожным 3-м выпадку пасьлятраўматычны стрэсавы разлад (ПТСР), што паніжае працаздольнасьць і якасьць жыцьця з пагрозай параноі і самагубства[1].
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для прадухіленьня ўтварэньня душэўнай траўмы варта высыпацца і аднавіць устойлівы лад своечасовага харчаваньня. Карысна разьняволіць цела праз плаваньне ў вадаёме і масаж, каб зьняць цяглічную напругу і перанасычанасьць адрэналінам і картызолам ад перажытага стрэсу. Таксама дапамагаюць ароматэрапія ў выглядзе прыемных пахаў і пераказ падзеяў устойлівымі сваякамі замест чытаньня навінаў. Вяртаньню пачуцьця бясьпекі спрыяюць штодзённае гатаваньне ежы, сумесныя вячэры і дзённыя шпацыры па вуліцы. Урэшце важна выказацца сваякам без дакору і пасаромленьня[1].
Рэакцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаюцца 3 асноўныя віды адказу на душэўную траўму: 1) узрушанасьць — жаданьне змагацца і скардзіцца; 2) прыгнечанасьць — спалох ад дотыку, забыцьцё тэлефонаў блізкіх і жаданьне ўцёкаў; 3) разважлівасьць — гатоўнасьць падзяліцца пачуцьцямі і выплакацца[1].
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вылучаюць 10 праяваў утварэньня душэўнай траўмы: 1) парушэньне сну, 2) парушэньне харчаваньня — адсутнасьць апэтыту або пераяданьне без уліку аб'ёму і якасьці ежы; 3) заціснутасьць цела і гарбаватасьць паставы; 4) складанасьць з засяроджанасьцю позірку; 5) страта цікавасьці да паўсядзённых зьяваў; 6) апатыя; 7) паўтаральнасьць балючых успамінаў; 8) страта душэўнай адчувальнасьці; 9) агрэсіўныя зрывы ў паводзінах; 10) пачуцьцё непачутасьці і незразуметасьці. Пры іх захаваньні звыш 2 тыдняў патрабуецца зварот па дапамогу[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Ганна Кручкова. Як прапрацаваць псыхатраўмы: базавыя парады // Партал «Здаровыя людзі», 25 жніўня 2020 г. Праверана 11 верасьня 2020 г.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |