Душка Маркавіч
Душка Маркавіч | |
па-сэрбску: Душко Марковић | |
28 лістапада 2016 — 4 сьнежня 2020 | |
Папярэднік | Міла Джуканавіч |
Наступнік | Здраўка Крывакапіч |
29 сьнежня 2010 — 12 траўня 2016 | |
Наступнік | Zoran Pažin[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
6 ліпеня 1958[1] (66 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Душка Маркавіч (па-чарнагорску Duško Marković, Душко Марковић; 6 ліпеня 1958, Мойкавац, Народная Рэспубліка Чарнагорыя, Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія) — чарнагорскі юрыст і палітык, прэм’ер-міністар Чарнагорыі з 28 лістапада 2016 па 4 сьнежня 2020 год.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў юрыдычны факультэт Крагуевацкага ўнівэрсытэту, пасьля чаго працаваў у юрыдычным аддзеле шахты «Брсково» (Мойкавац).
З 1986 да 1989 гг. сакратар скупшчыны абшчыны Мойкавац. У 1989 гадах быў прызначаны прэзыдэнтам скупшчыны абшчыны Мойкавац. З 1991 па 1998 гг. ён быў генэральным сакратаром ураду Чарнагорыі. У 1997 годзе абіраецца ў Нацыянальную асамблею Чарнагорыі.
Да 2005 году займаў пасаду намесьніка міністра ўнутраных спраў па пытаньнях дзяржаўнай бясьпекі. З 2005 да 2010 гг. займаў пасаду дырэктара Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Чарнагорыі. У 2010 годзе ўвайшоў ва ўрад Міла Джуканавіча ў якасьці міністра без партфэлю. У сьнежні таго ж году стаў намесьнікам прэм’ер-міністру і міністрам юстыцыі ў новым урадзе Ігара Лукшыча. Захаваў пасады ў наступным ўрадзе Міла Джуканавіча[2]. У 2015 годзе Маркавіч быў абраны намесьнікам старшыні Дэмакратычнай партыі сацыялістаў Чарнагорыі.
9 лістападу 2016 году Маркавіч быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра прэзыдэнтам Чарнагорыі Ф. Вуянавічам. 28 лістапада пры падтрымцы партый меншасьцяў альбанцаў, харватаў і басьнійцаў, ён быў зацьверджаны парлямэнтам (41 «за» з 81 чальцоў). Займаў гэтую пасаду да 4 сьнежня 2020 году.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты. Мае 3 дзяцей.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Duško Marković // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Ko je Duško Marković, čovjek od povjerenja Mila Đukanovića (бас.) Dnevni avaz Праверана 2010-03-17 г.