Дублінская затока
Выгляд
| Дублінская затока | |
| Краіны вадазбору | |
|---|---|
Ду́блінская затока (па-ангельску: Dublin Bay; па-ірляндзку: Cuan Bhaile Átha Cliath) — затока ў месцы ўпадзеньня ракі Ліфі ў Ірляндзкае мора. Даўжыня затокі складае 10 км, а шырыня сягае 7 км. З поўдня, захаду й поўначы затоку атачае сталіца Ірляндыі горад Дублін. Дублінская затока вядомая сваім плыткаводзьдзем, у ім шмат пясковых наносаў і водмеляў з чым зьвязана шмат караблекрушэньняў на працягу ўсёй гісторыі Дубліну, да цяперашняга часу караблі пэрыядычна «садзяцца на мель».