Майсей Грынблат
Майсей Грынблат | |
Дата нараджэньня | 29 сакавіка 1905 або 1905[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 4 ліпеня 1983 або 1983[1] |
Месца сьмерці | Менск |
Месца вучобы | Ленінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | гісторык, этнограф, фальклярыст, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | этналёгія, этнаграфія, фальклярыстыка, гісторыя |
Месца працы | Акадэмія навук БССР |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (1945) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грынблат (неадназначнасьць).
Майсе́й Я́каўлевіч Грынбля́т (Грынблат; 29 сакавіка 1905, Менск — 4 ліпеня 1983, Менск) — беларускі савецкі фальклярыст, этнограф, гісторык[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў жыдоўскай сям’і. Удзельнічаў у трупе Ўладзіслава Галубка. Працаваў у Беларускім аддзеле Наркамасьветы БССР (1920).
Навучаўся ў Ленінградзкім унівэрсытэце (1925—1930). З 1930 — у Акадэміі навук БССР, у 1931—1941 — у Інстытуце гісторыі; адначасна выкладаў у Менскім пэдагагічным інстытуце (1937—1941) і Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (1939—1941). Вайну правёў у РСФСР. У 1945 вярнуўся, абараніў кандыдацкую дысэртацыю і да 1956 працягваў працаваць у Інстытуце гісторыі АН БССР, выкладаючы ў БДУ (1945—1950).
У 1957—1976 — у Інстытуце мовазнаўства, этнаграфіі і фальклёру.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адзін з аўтараў двухтомнай (Т.1, 1961) і пяцітомнай (Т.1, 1972) «Гісторыі Беларускай ССР».
- «Краязнаўчыя музеі і вясновая пасяўная кампанія» (1932)[3]
- «Сталін у яўрэйскай народнай творчасці» (1939, складальнік)[3]
- «Песні беларускага народа» (1940, Т.1, рэдактар[4], складальнік[3])
- «Беларуская народная архітэктурная разьба» (1958, рэдактар)[3]
- «Беларускія народныя песні» (1959, рэдактар)[3]
- «Белорусы: Очерки происхождения и этнической истории» (1968)[5]
- «Праблемы сучаснага беларускага фальклору» (1969, рэдактар)[3]
- «Сказки народов СССР» (1970, складальнік)[5]
- «Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка» (1972)[4]
- «Загадкі» (1972, складальнік)[4]
- «Зімовыя песні: калядкі і шчадроўкі» (1975, рэдактар)[4]
- «Прыказкі і прымаўкі: у 2 кн.» (1976, складальнік)[3]
- «Этнаграфічны зборнік (даклады аддзялення этнаграфіі і Геаграфічнага таварыства Беларускай ССР)» (1975, рэдактар)[4]
- «Выслоўі» (1979, складальнік)[3]
- «Вяселле: песні» (кн. 1, 1980, рэдактар)[3]
- «Вяселле: песні» (кн. 2, 1981, рэдактар)[4]
- «Вяселле: песні» (кн. 3, 1983, рэдактар)[3]
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вітаўтас Місявічус. «Мядзведжая акадэмія» (1988, пераклад зь летувіскай)[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Hrynblat, Majsej Jakaŭlevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Анатаваны паказнік асобаў // Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / Шчадровіч Максім. — Мн.: Беларускі Гістарычны Агляд, 2000. — (Матэрыялы да беларускай гісторыі). — ISBN 985-6374-15-4
- ^ а б в г д е ё ж з і a001="BY-SEK-609084" (рас.) Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016 г.
- ^ а б в г д е ё a001="BY-SEK-609084" (рас.) Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016 г.
- ^ а б a001="BY-SEK-333533" (рас.) Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2: Габой — Карціна. — 702 с. — 9500 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 29 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Памерлі 4 ліпеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Кандыдаты гістарычных навук
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі ў Менску
- Савецкія гісторыкі
- Беларускія гісторыкі
- Савецкія этнографы
- Беларускія этнографы
- Беларускія этнолягі
- Савецкія фальклярысты
- Беларускія фальклярысты
- Беларускія жыды