Драм-н-бэйс
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Драм-н-бэйс | |
Стылістычнае паходжаньне | дарк-кор, джангл |
---|---|
Паходжаньне | Лёндан, Вялікабрытанія, сярэдзіна 1990-х |
Тыповыя інструмэнты | сынтэзатар, драм-машына, музычнае праграмнае забесьпячэньне, музычная клявіятура, сэмплер, ноўтбук |
Вытворныя формы | даркстэп/гардстэп драмфанк джамп-ап, клоўнстэп, ўобл |
Роднасныя жанры | |
атмасфэрны днб, тэхмасфэрык гіпстэп рагастэп джазстэп ціхі фанк нэўрафанк транс-стэп | |
Drum and bass ў Вікісховішчы |
Драм-н-бэйс (па-ангельску: Drum and bass, Drum'n'bass, Drum&Bass, dnb, d&b і іншыя варыяцыі) — агульная назва, што аб’ядноўвае некалькі музычных напрамкаў электроннае музыкі (электроннае танцавальнае музыкі) са зламаным бітам і колькасьцю грукаў за мінуту ў межах 160—180.
Гучаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш распаўсюджанымі рытмамі ў музыцы драм-н-бэйс зьяўляюцца наступныя.
Першая схема:
Басовы бубен (Kick): | X |
X | |
X | |
X | |
Рабочы бубен (Snare): | |
X | |
X |
Другая схема:
Басовы бубен (Kick): | X |
X | |
X | |
X | |
Рабочы бубен (Snare): | |
X | |
X |
Трэцяя схема
Басовы бубен (Kick): | X |
X | |
X | |
X | |
X | |
X | |
X | |
X | |
X | |
Рабочы бубен (Snare): | |
X | |
X | |
X | |
X |
Чацьвертая схема:
Басовы бубен (Kick): | X |
X | |
X | |
X | |
X | |
X | |
X | |
X | |
Рабочы бубен (Snare): | |
X | |
X | |
X |
Яны выкарыстоўваюцца ў большасьці тэмаў. Да асноўнага рытму звычайна дадаюцца талеркі (Hi-hats), цымбалы (Crash drums), а таксама іншыя бубны, што граюць на заднім пляне (Percussion). Апошнія ствараюць у слухача адчуваньне складанасьці і разнастайнасьці рытмаў. Прысутнічае басовая лінія, што можа быць як асноўнай мэлёдыяй, так і сродкам пацяжэньня басовых бубнаў.
Разнавіды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Даркстэп (Darkstep) — мэлёдыя складаецца з басу і шуму, гучнасьць шуму можа рэзка ці плыўна зьмяняцца. Даволі гучны рытм. Часта выкарыстоўваюцца сэмплы розных бубнаў (часьцей за ўсё гэта amen break, tramen break, firefight break) у межах аднае тэмы; гэта, а таксама зьмена гучнасьці рытмаў падчас гучаньня дадаюць рытму разнастайнасьць.
- Гардстэп (Hardstep) — ня мае істотных адрозьненьняў ад даркстэпу.
- Атмасфэрны днб (Intelligent dnb, IDB, Atmospheric dnb) — сумесь басовых лініяў і рытмаў драм-н-бэйсу з мэлёдыямі другой хвалі эмбіенту.
- Тэхмасфэрык (Techmospheric) — больш танцавальная форма разумнага днб — паскораны рытм, мэлёдыі зацыкленыя.
- Гіпстэп (Hipstep) — гіп-гоп сьпевы, пакладзеныя на рытмавую лінію драм-н-бэйсу.
- Рагастэп (Raggastep) — рага-сьпевы, пакладзеныя на рытмавую лінію драм-н-бэйсу.
- Джазстэп (Jazzstep, Jazz And Bass) — сумесь джазу з драм-н-бэйсам. Для джазстэпу характэрныя ціхія бубны й басы і ціхая мэлёдыя (напрыклад, сола саксафону). Часта ў тэме ёсьць жаночы сьпеў.
- Драмфанк (Drumfunk, Drumcuts, Edits) — напрамак, меней за ўсіх падобны да драм-н-бэйсу. Асноўная ўвага ў тэме надаецца рытму, які робіцца з хаатычна сабраных шматкоў брэйкбіт-сэмплаў, а потым пракручваецца шмат разоў запар. Мэлёдыя — шум, або нягучныя мэлёдыі другой хвалі эмбіенту.
- Джамп-ап (Jump-Up) — вельмі просты па будове разнавід драм-н-бэйсу. Складаецца зь першае ці другое рытмавае схемы, аднаго ці двух гіп-гоп сэмплаў на адную дарожку, і аднастайнай басовай лініі.
- Клоўнстэп (Clownstep)
- Ўобл (Wobble) — з джамп-апу вылучаецца сваімі гучнымі басовымі лініямі.
- Ціхі фанк (Liquid Funk, Discostep) — спалучэньне мэлёдыяў дыска-музыкі і нягучнага рытму, звычайна першае схемы.
- Нэўрафанк (Neurofunk, Futurestep, Acidstep) — драм-н-бэйс з «футурыстычным», на пункт позірку прыхільнікаў гучаньнем. «Футурыстычнасьць» дасягаецца выкарыстаньнем кіслотных гукаў міды-сынтэзатару Roland TB-303.
- Тэхстэп (Techstep) — спалучэньне мэледыяў тэхна зь першай схемай рытмавае лініі. Звычайна без пэркусіі.
- Транс-стэп (Trancestep, Electrostep, Trance And Bass) — сінтэтычныя мэлёдыі прагрэсіў-трансу з басовай лініяй і рытмам драм-н-бэйсу.
- Cамбэйс (Sambass) — музыка лаціна з рытмамі драм-н-бэйсу.