Драмфанк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Драмфанк (па-ангельску: Drumfunk) — напрамак электроннае музыкі, разнавід брэйкбіту. Хаця ён й лічыцца разнавідам драм-н-басу, але заўжды мае больш складаную рытмавую аснову. Фэны драм-н-басу звычайна апэруюць гэтым паняцьцем у доказ таго, што драм-н-бас зусім не "папсовая" й простая музыка й што ягонае разьвіцьцё не спынілася (гэтыя недахопы, на пункт гледжаньня праціўнікаў, уласьцівыя драм-н-басу).

Гучаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У найбольш вузкім разуменьні, драмфанк — электронная музыка, у тэмах якой імітуецца віртуознае граньне на сапраўднай барабаннай устаноўцы. У больш шырокім разуменьні, драмфанк — музыка, у якой менавіта бубнам, а не мэлёдыі, належыць місія данесьці да слухача нейкія пачуцьці або ў якой з дапамогай бубнаў ствараюцца нейкія вобразы (“More often than not, there has to be proper breakbeat action in the music..."Fanu). У гэтай сытуацыі мэлядыйны кампанэнт часьцей за ўсе наогул не выкарыстоўваецца. У драмфанку не выкарыстоўваюцца амэны, але сэмплы бубнаў абавязкова павінны гучаць так, быццам яны запісаныя ў адных умовах (гэта значыць, у драмфанку нельга пачуць, напрыклад, басовыя бубны габы (Distorted gabba kicks) й характэрныя для гаўса дыскавыя плескачы (Disco claps) ў адной тэме).

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драмфанк паходзіць ад тэхстэпу. Першапачаткова драмфанкам звалася музыка, у якой рытмавая лінія парушала 4-тактовую будову й колькасьць паўтораў яе не была кратная лічбе 4. Такі рытм можна пачуць, напрыклад, у тэме: Krust & Roni Size - Witchcraft.

Тыповыя тэмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Fanu - Witchcraft
  • Breakage - Drowning

Выканаўцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]