Перайсьці да зьместу

Дракула (фільм, 1920)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дракула

«Дракула» — нямы фільм жахаў. Першая ў сьвеце экранізацыя аднайменнага раману Брэма Стокера[a].

Доўгі час існавалі толькі згадкі пра фільм у архівах Дзяржфільмафонду і прыватнай перапісцы дзеячаў кінаіндустрыі пачатку XX ст., якія толькі сьведчылі пра існаваньне некалі фільму пад назвай «Дракула», які быў зьняты ў 1920 годзе ў Крыме на Ялцінскай кінастудыі, на тэрыторыі, якая знаходзілася тады пад кантролем белай арміі.

У расейскім друку пра фільм упершыню згадана ў перакладной кнізе Дж. Гордана Мэлтана «Энцыкляпэдыя вампіраў». Аўтар адзначае, што экранізацыя не была ўзгоднена з нашчадкамі Стокера і па сутнасьці зьяўлялася «пірацкай»[1]. Таксама фільм згадвае ў асабістым лісьце кіназнаўца і захавальнік Дзяржфільмафонду Георгі Авенарыюс.

  1. ^ Мэлтон Г. Дж. Энцыкляпэдыя вампіраў. 1998. ISBN 5-222-00405-8.
  1. ^ Фільм зьняты за два гады да шэдэўру Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў «Насфэрату. Сымфонія жаху».