Перайсьці да зьместу

Дом на Рынку (Нясьвіж)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дом рамесьніка (Нясьвіж)»)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Дом рамесьніка
Дом на Рынку
Дом на Рынку
Краіна Беларусь
Места Нясьвіж
Каардынаты 53°13′15.51″ пн. ш. 26°41′00.82″ у. д. / 53.220975° пн. ш. 26.6835611° у. д. / 53.220975; 26.6835611Каардынаты: 53°13′15.51″ пн. ш. 26°41′00.82″ у. д. / 53.220975° пн. ш. 26.6835611° у. д. / 53.220975; 26.6835611
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d] і барока
Статус Ахоўная зона
Дом рамесьніка на мапе Беларусі
Дом рамесьніка
Дом рамесьніка
Дом рамесьніка
Дом рамесьніка на Вікісховішчы

Дом рамесьніка (таксама Гданьскі дом) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], уваходзіў у склад адзінага ансамблю пляца. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваны дом рамесьніка на Рынку ў Нясьвіжы збудавалі ў 1721 годзе. На 1-м паверсе разьмяшчаліся складзкія памяшканьні і крамы, на другім — жылыя пакоі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX ст. з боку двара прыбудавалі памяшканьне.

У 1990-я гады будынак рэканструявалі пад бібліятэку.

Помнік архітэктуры барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з паўпадвалам. Першы паверх мураваны, другі з драўляных канструкцыяў. Галоўны тарцовы фасад выходзіць на лінію забудовы вуліцы і мае выгляд адзінага фігурнага шчыта, які закрывае больш вузкі паверх з 2-схільным дахам. Сымэтрычна цэнтральнай восі разьмяшчаюцца прастакутныя аконныя праёмы. У цэнтры фасаду галоўны ўваход, над якім разьмяшчаецца балькон з ажурнай мэталічнай літой агароджай. Невялікі аркавы праём і дзьве маленькія нішы ў завяршэньні фасаднага шчыта аздабляюцца ляпнінай і дэкаратыўнымі ліштвамі. Фігурны абрыс шчыта падкрэсьліваецца тонкім прафіляваным карнізам.

Уваход на другі паверх з боку дваровага фасаду[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чапаева, 4/2
  1. ^ Чарняўская Т. Нясвіжскі «Дом на Рынку» // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 370.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — 628, [1] с. ISBN 985-11-0206-7.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  611Г000479