Дзьмітры Латыхоў
Дзьмітры Латыхоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 сакавіка 2003[1] (20 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 81 кг[1] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Іслач | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021—2022 2023— |
Дынама Менск Іслач |
23 (2) 22 (1) |
Зборныя | ||
2019 2021— 2021 |
Беларусь (да 17) Беларусь (да 21) Беларусь (да 19) |
3 (0) 6 (3) 3 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзьмітры Латыхоў (нар. 25 сакавіка 2003) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Іслачы» і моладзевай зборнай Беларусі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец менскага «Дынама». З 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе замацаваўся на наступны год. Улетку 2021 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 4 ліпеня 2021 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў гуляць за асноўную каманду дынамаўцаў, выходзячы на замену.
У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з сталічным клюбам[2], аднак у студзені 2023 году перайшоў у «Іслач», падпісаўшы двухгадовы кантракт[3][4].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2021 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 12 лістапада 2021 году дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы 2023 году супраць зборнай Грэцыі (0:2). У наступным матчы 16 лістапада 2021 году супраць зборнай Ліхтэнштайну (4:0) выйшаў у стартавым складзе і адзначыўся дублем.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г д е https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/latyhou-dzmitry
- ^ Латыхов продолжит играть за минское "Динамо"(рас.) Праверана 2022-12-30 г.
- ^ Футбол. Минское "Динамо" сообщило о расставании с форвардом Дмитрием Латыховым(рас.) Праверана 2023-01-19 г. Архіўная копія ад 19 студзеня 2023 г.
- ^ Футбол. Глеб Ровдо и Дмитрий Латыхов стали полноправными игроками "Ислочи"(рас.) Праверана 2023-01-19 г. Архіўная копія ад 19 студзеня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball