Дзьмітры Калінейка
| Дзьмітры Калінейка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 красавіка 1999[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 71 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2017 | СКА-1938 | 11 (0) |
| 2018—2019 | Смалявічы | 5 (1) |
Дзьмітры Калінейка (нарадзіўся 9 красавіка 1999 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскага РЦАП-БДУ. У 2016 годзе дэбютаваў у складзе дарослай каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе. У сэзонах 2016 і 2017 гадах зьяўляўся на полі, выходзячы на замену ў другім тайме.
У студзені 2018 году выправіўся на прагляд у «Смалявічы» і ў лютым падпісаў з клюбам трохгадовы кантракт[2]. 1 красавіка 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе у матчы супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Пазьней атрымаў траўму, празь якую прапусьціў большую частку сэзону 2018 году. У пачатку 2019 году зноў пачаў зьяўляцца на гульнявой пляцоўцы, выходзячы на замену, аднак у ліпені 2019 году праз праблемы з здароўем завяршыў кар’еру.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2015 годзе выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Энэргетык-БДУ | 2017 | Першая ліга | 1 | 0 |
| Смалявічы | 2018 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)