Дзьве каралевы
Дзьве каралевы: Бона і Альжбэта | |
Dwie królowe: Bona i Elżbieta | |
Жанр: | гістарычны раман |
---|---|
Аўтар: | Юзэф Ігнацы Крашэўскі |
Мова арыгіналу: | польская |
Публікацыя: | 1884 |
Асобнае выданьне: | 1884 |
Выдавецтва: | Spółka Księgarzy Warszawskich |
Папярэдні твор: | «Jaszka Orfanem zwanego żywota i spraw pamiętnik» |
Наступны твор: | «Infantka» |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Дзьве карале́вы: Бо́на і Альжбэ́та» (па-польску: Dwie królowe: Bona i Elżbieta) — гістарычны раман Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага, выдадзены ў 1884 року ў цыклі «Гісторыя Польшчы».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падзеі раману разгортваюцца ў Польшчы XVI стагодзьдзя. на каралеўскі двор прыбывае габсбурская прынцэса Альжбэта, выдадзеная замуж за пераемніка каралеўскага стальцу Жыгімонта Аўгуста. Гэта выклікае незадаволенасьць каралевы Боны, якая ненавідзіць Габсбургаў і бачыць у асобе Альжбэты перашкоду для свайго панаваньня ў дзяржаве. Бона няздольная перашкодзіць шлюбу, але ўсялякімі спосабамі ладзіць інтрыні супраць сыновай (падсылаючы між іншага сыну каханку, злую і акрутную італьянку Джэму). Усё гэта адбываецца на фоне разьвіцьця суперніцтва прагабсбурскіх прыхільнікаў караля Жыгімонта Старога зь іхнымі супернікамі, згуртаванымі вакол Боны.
На другасным пляне раману апісанае каханьне каралеўскага шляхціча Пятра Дудыча да каханкі каралевіча, Джэмы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Józef Ignacy Kraszewski. Dwie królowe. — LSW, 1971.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Дзьве каралевы» (пол.) ў электронным варыянце