Джыд
Выгляд
Джыд, джыда, джырыд, джэрыд (па-асманску: dżirīd, па-арабску: dżarit) — розныя варыянты назвы дроціка і чахла для яго.
Джыд — кідальная дзіда, або дроцік, распаўсюджаны ў краінах Азіі і паўночнай Афрыкі. Даўжыня такіх дроцікаў складала 70—120 см, выкарыстоўваліся яны, пераважна, коннымі ваярамі. Праз манголаў джыды прыйшлі на Русь[1], потым патрапілі ў іншыя краіны Ўсходняй Эўропы, у тым ліку ў Польшчу.
Джыды насіліся ў ножнах або чахле. Гэты чахол быў разьлічаны, у сярэднім, на тры дроцікі (або больш), кожны знаходзіўся ў асобным гнязьдзе. Часам у адным гнязьдзе чахла насіўся доўгі нож або цясак. Вусьці, абойміцы і наканечнікі чахлоў былі мэталічнымі. Гэты калчан насіўся зьлева, на поясе[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыкляпэдычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона, артыкул «Джыд»
- ^ Висковатов А. В., «Историческое описание одежды и вооружения российских войск», ч. 1.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |