Джуліянова
| Джуліянова | |
| Населены пункт | |
| Краіна | |
|---|---|
| Геаграфія | |
| Плошча |
|
| Вышыня НУМ | 68 ± 1 м |
| Каардынаты | 42°45′ пн. ш. 13°57′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Этнахаронімы | giuliesi |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 085 |
| Паштовы індэкс | 64021 |
| Нумарны знак | TE |
| Сайт | comune.giulianova.te.it |
| Джуліянова на мапе Італіі Джуліянова | |
Джуліянова (па-італьянску: Giulianova) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Абруцца. Знаходзіцца ў правінцыі Тэрама. Турысты цэнтар пляжнага адпачынку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У дарымскія часы тут было паселішча племяні прэтутыяў. У III стагодзьдзі да н. э. рымляне стварылі тут калёнію пад назвай Каструм-Новум у ваколіцах Джуліяновы. У Сярэднявеччы старая калёнія заставалася важным цэнтрам гандлю, пакуль ня быў разбураны ў 1460 годзе падчас бітвы за Тардына. Мясцовы барон Джуліё Антоніё Аквавіва заснаваў у 1471 годзе новы горад на ўзгорку, непадалёк ад старога места, назваўшы яго Джулія. Новы горад быў цікавым узорам ідэальнага гораду эпохі Адраджэньня, які ўвасабляў у сабе тэарэтычныя дасягненьні найважнейшых архітэктараў таго часу, як то Леона Батысты Альбэрці і Франчэска Дзі Джорджыё Мартыні.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт. (італ.)