Джо Абэркромбі
Джо Абэркромбі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 31 сьнежня 1974[1] (49 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, пісьменьнік навуковай фантастыкі, мантажэр |
Гады творчасьці | 2004 — цяпер |
Жанр | фэнтэзі |
Мова | ангельская мова[2][3] |
Узнагароды | |
https://www.joeabercrombie.com |
Джо Абэркромбі (па-ангельску: Joe Abercrombie; 31 сьнежня 1974, Лянкастар, Ангельшчына) — ангельскі пісьменьнік-фантаст. Аўтар трылёгіі «Першы Закон».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў лянкастэрскую каралеўскую сярэднюю школу і Манчэстарскі ўнівэрсытэт, дзе вучыўся на факультэце псыхалёгіі. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту пачаў працаваць на тэлебачаньні, а пасьля мантажорам-фрылянсэрам. У перапынках паміж працамі пачаў пісаць свой першы раман «Кроў і жалеза» (па-ангельску: The Blade Itself) у 2002 годзе, які скончыў у 2004. Раман быў выдадзены выдавецтвам Gollancz у 2006 годзе, пасьля чаго Абэркромбі напісаў наступныя дзьве часткі трылёгіі «Першы закон»: «Перш чым іх павесяць» (па-ангельску: Before They Are Hanged) і «Апошні довад каралёў» (па-ангельску: Last Argument of Kings). Двойчы яго раманы прызнаваліся «кнігамі году» наведвальнікамі папулярнага тэматычнага рэсурсу SFF World. У 2008 годзе Джо ўдзельнічаў у тэлевізійным праекце BBC World of Fantasy разам з такімі пісьменьнікамі як Майкл Муркок, Тэры Пратчэт, Чайна М'евіль. У цяперашні час пражывае ў горадзе Бат графства Сомэрсэт з жонкай і трыма дзецьмі[4].
У 2019 годзе, пасьля трохгадовага перапынку, пачаў выпуск новай трылёгіі «Эпоха Вар’яцтва». Новыя раманы распавядаюць пра сьвет «зямнога кола», які ўступіў у індустрыяльную эпоху. Першы раман цыкла, «Крыху нянавісьці» увайшоў у сьпіс рэкамэндацый часопісу «Локус» і стаў лепшым раманам 2019 году па вэрсіі сайту «Лябараторыя фантастыкі»
Пра творчасьць Абэркромбі цёпла адклікаліся такія пісьменьнікі як Джордж Мартын, Робін Хоб і Анджэй Сапкоўскі[5].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цыкл «Зямное кола» (The Circle of the World)
- Трылёгія «Першы закон» (The First Law)
- Кроў і жалеза (The Blade Itself; май 2006) — намінаваўся ў 2008 годзе на прэмію Джона у. Кэмпбэла
- Перш чым іх павесяць (Before They Are Hanged, сакавік 2007)
- Апошні довад каралёў (Last Argument of Kings, Сакавік 2008)
- Асобныя кнігі-працягу трылёгіі «Першы Закон».
- Лепш за ўсё падаваць халодным (Best Served Cold, Чэрвень 2009)
- Героі (The Heroes, студзень 2011)
- Чырвоная краіна (Red Country; кастрычнік 2012)
- Гострыя ўскрайкі (зборнік апавяданьняў) (2010—2016), які складаецца з:
- Дурное заданьне (The Fool Jobs; 2010)
- Учора, каля вёскі пад назвай Бардэн (Yesterday, Near A Village Called Barden; 2011).
- Свабода! (Freedom!, 2012)
- Яшчэ той падшыванец (Some Desperado, 2013)
- «З гораду»(Skipping Town, 2013)
- Жыць усё больш цяжка (Tough Times All Over; 2014)
- Пекла (Hell; 2016)
- Двое ў самы раз (Two’s Company; 2016)
- Ня тое месца, ня той час (Wrong Place, Wrong Time; 2016)
- Маленькія дабрадзействы (Small Kindnesses; 2016)
- Абаяльны вырадак (A Beautiful Bastard; 2016)
- Стварыць пачвару (Made a Monster; 2016)
- Трое сяброў (Three’s a Crowd; 2016)
- Трылёгія «Першы закон» (The First Law)
- Трылёгія «Эпоха вар’яцтва» (The Age Of Madness), працяг трылёгіі «Першы закон».
- Крыху нянавісьці (A Little Hatred; верасень 2019)
- Праблема з мірам (The Trouble With Peace; верасень 2020)
- Мудрасьць натоўпу («Wisdom of crowds»; сьнежань 2021)
Трылёгія «Мора аскепкаў» (Shattered Sea, вядомая як «Паўтрылёгія» (Half Trilogy).
- Палова караля (Half a King, 2014)
- Палова сьвету (Half the World, 2015)
- Палова вайны (Half a War, 2015)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Joe Abercrombie // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Abercrombie, Joe // CONOR.SI
- ^ Джо Абэркромбі. fanzon-portal.ru. Праверана 2020-04-13 г.
- ^ Што кажуць вядомыя пісьменьнік пра Джо Абэркромбі?. fanzon-portal.ru. Праверана 2020-04-13 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інтэрвію
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Humorous interview with Joe Ambercrombie at SF Signal, conducted by Lucien E. G. Spelman, June 19th, 2009
- Interview with Joe Abercrombie at Neth Space Архіўная копія ад 8 ліпеня 2011 на Wayback Machine
- Interview with Joe Abercrombie Архіўная копія ад 27 лістапада 2009 на Wayback Machine conducted by Pat’s Fantasy Hotlist, 7 December 2006
- Interview with Joe Abercrombie Архіўная копія ад 13 сакавіка 2008 на Wayback Machine conducted by SFX Magazine, 30 April 2007
- Interview with Joe Abercrombie Архіўная копія ад 5 сакавіка 2009 на Wayback Machine with Aidan Moher at Dribble of Ink, 31 July 2007, перевод на русский
- Interview with Joe Abercrombie Архіўная копія ад 22 чэрвеня 2008 на Wayback Machine with Aidan Moher at Dribble of Ink, 11 February 2008, перевод на русский
- Article written by Joe Abercrombie on his influences, by SFcrowsnest, 1 March 2008