Джангл
Джангл | |
Стылістычнае паходжаньне | Рага/Дансгол, Даб Гардкорны брэйкбіт Тэхна Дарк-кор — паўплываў на разьвіцьцё толькі дарксайд джанґлу |
---|---|
Паходжаньне | Лёндан, Вялікабрытанія, пачатак 1990-х |
Тыповыя інструмэнты | Сынтэзатар, драм-машына, музычная клявіятура, сэмплер |
Вытворныя формы | Рага-джанґл (1993—1996) Гіп-джанґл Атмасфэрны джанґл Цёмны джанґл Разумны джанґл |
Джанґл (па-ангельску: Jungle) — напрамак электроннае музыкі, разнавід брэйкбіту. Росквіт і найвялікшая вядомасьць джанґлу прыйшліся на 1993—1995 гады.
Гучаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для джанґлу характэрнае несупадзеньне хуткасьці й гучнасьці рытму й мэлёдыі; рытм — хуткі й больш ці менш ціхі, мэлёдыя — павольная й гучная. У некаторых выпадках пры праслухоўваньні ствараецца ўражаньне, што мэлёдыя залішне гучная. Гучнасьць басавае лініі таксама вар’іруе. Рытмавыя лініі складаныя й разнастайныя. Для іх стварэньня часьцей за ўсё выкарыстоўваюцца асаблівыя сэмплы бубнаў — amen break, funky drummer, apache.
Разнавіды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рага-джанґл (Ragga-jungle) — продак джанґлу, што на прыкладны тэрмін з 1993 да 1995—1996 зрабіўся ягоным разнавідам.
- Разумны джанґл (IDM jungle, IJungle) — джанґл з элемэнтамі разумнае танцавальнае музыкі.
- Гіп / Гіп-гоп джанґл (Hip / Hip-hop jungle) — фузія гіп-гопу і джанґлу.
- Дарксайд джанґл (Darkside jungle)
- Атмасфэрны джанґл (Atmospheric jungle)
У Інтэрнэт таксама сустракаюцца такія назвы, як
але яны ня маюць дакладнага значэньня.
Сучаснае ўжываньне азначэньня «Джанґл»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У нашыя дні словам «джанґл» (як й словам «драм-н-бас») памылкова называюць усе напрамкі брэйкбіту з хуткасьцю 150—180 грукаў за хвіліну. Прычым, гэтую памылку робяць ня толькі нявопытныя слухачы, але й некаторыя прадусары, напрыклад Aphrodite й DJ Hype.
Тыповыя кампазыцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ragga-jungle (1993—1995, 1996):
- X Project' — Calling (Dubplate to Dub)
- Conquering Lion — Code Red
Ijungle:
- Venetian Snares — Horse And Goat
- Venetian Snares — Prophylactic Eyehead
Hip jungle:
- Ramones / Mono — Crazy Juice !
- Ramones / Mono — Rewind Intoxicated
Darkside Jungle:
- Justin Wright — Murder 1
- Justin Wright — Evil
Atmospheric Jungle:
- Mickey Finn — Lighter
- Technical Itch — New King
- Majistrate — Pressurous
Выканаўцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- A-Sides (запісы 1993—1996)
- DJ Trace (запісы 1993—1996)
- Justin Wright
- Majistrate (запісы 1993—1996)
- Ray Keith (запісы 1993—1996)
- Remarc
- Technical Itch (запісы 1993—1996)
- X Project