П’етра Пэрці
Джаваньні П’етра Пэрці або Пэрэцьці (1648, Муджо, Швайцарыя — 1714, Вільня, Літва) — італьянскі барочны скульптар і архітэктар, адзін зь вядучых эўрапейскіх скульптараў пачатку XVIII стагодзьдзя. Валодаў прадмесьцямі Сьніпішкі і Антокаль, якія знаходзіліся ва ўладаньні Сапегаў[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жывучы ў кантоне Тычына, Пэрці знаходзіўся пад уплывам італьянскага майстра Джаваньні Лярэнца Бэрніні[2]. Атрымаў адукацыю ў Флярэнцыі. Пасьля запрашэньня Міхала Казімера Паца большасьць свайго жыцьця Пэрці правёў у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, працуючы на магнацкія фаміліі.
Атрымаў вядомасьць за мармуровыя упрыгожаньні Касьцёла Сьвятых Пятра і Паўла (1677—1682), якія лічацца шэдэўрам літоўскага барока. Працаваў разам з Джаваньні Марыя Гальлі, які выконваў арнамэнтацыю вакол скульптураў Пэрці. У 1689—1701 Пэрці служыў у маёнтку вялікага гетмана літоўскага Казімера Яна Сапегі.
На працягу сваёй кар’еры распрацаваў, узьвёў і ўпрыгожыў найвыдатнейшыя помнікі літоўскага барока ў Вільні: палац Слушкаў (1690), палац Сапегаў (1691) і Касьцёл Пана Езуса і кляштар трынітарыяў (пачатак у 1691, упрыгожаны 1700—1705)[3], усе знаходзяцца ў прадмесьці Антокаль. Аднавіў інтэр’ер і дызайн стукавай тынкоўкі алтара капліцы Сьв Казімера ў Віленскім катэдральным саборы (1686—1688).
Быў жанаты на дачцэ Мікелянджэлё Пальлёні Марыі Магдалене. Памёр у Вільні.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Drėma, V. (1991). Dingęs Vilnius. Vilnius: Vaga. ISBN 5-415-00366-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]П’етра Пэрці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў