Дапаможнік да разуменьня (сэрыя)
Дапаможнік да разуменьня | |
па-нямецку: Sprachhelfer für die Verständigung | |
Беларускі размоўнік сэрыі. | |
Жанр: | размоўнікі, слоўнікі |
---|---|
Аўтар: | Ганс Лёе (Zur Loye Hans) |
Мова арыгіналу: | нямецкая |
Публікацыя: | 1940 – 1942 |
Колькасьць старонак: | 36 – 50 |
«Дапаможнік да разуменьня» (па-нямецку: Sprachhelfer für die Verständigung) — сэрыя нямецкіх размоўнікаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ініцыятарамі ўкладаньня першага слоўніка былі нямецкія студэнты, якія падчас сваіх вакацыяў накіроўваліся ў сельскую мясцовасьць на збор уроду. Разам зь імі працавалі францускія ваеннапалонныя. Дзеля таго каб спрасьціць моўныя зносіны паміж нямецкіх сялянаў і французаў, было вырашана скласьці картатэку перакладаў найбольш ужывальных у сельскай гаспадарцы словаў і выразаў, якая пазьней была пакладзеная ў аснову перакладнога слоўніка.
Выданьне першага нямецка-францускага слоўніка сэрыі, паводле словаў аўтара перакладных даведнікаў, «было ўхваленае грамадзкасьцю і атрымала статус вядомага ва ўсіх колах перакладнога дапаможніка. Практычная каштоўнасьць укладзенай распрацоўкі не выклікала сумненьняў», што і падштурхнула да стварэньня аналягічных слоўнікаў для ангельскіх і расейскіх ваеннапалонных. Перакладныя даведнікі з уключэньнем украінскай і беларускай моваў распрацоўваліся пазьней як дапаможнікі для ажыцьцяўленьня моўных зносінаў зь сельскімі працаўнікамі. Тыраж кожнага перакладнога выданьня складаў каля 10000 паасобнікаў.
Кнігі сэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verkehr der deutschen Bauern mit den französischen und belgischen Kriegsgefangenen. – Neuburg: J.Prechter, 1940. – 36 S.;
- Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verständigung mit russischen Kriegsgefangenen. – Berlin: Radetzki, 1942. – 40 S.;
- Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verständigung mit englischen Kriegsgefangenen. – Berlin: Radetzki, 1942. – 38 S.;
- Zur Loye H. Ukrainischer Sprachhelfer. – Berlin: Radetzki, 1942. – 48 S.;
- Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verständigung mit weißruthenischen Landarbeitern. – Berlin: Radetzki, 1942. – 50 S.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кацярына Любецкая. ГІСТОРЫЯ НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ XX-XXI стст. (бел.). — 2010.