Данііл (прарок)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Прарок Данііл у логаве льва. Паволжзкая ікона. XVII ст.

Данііл (па-габрэйску: דָּנִיּאֵל Даніэль, «Бог мой судья») — адзін з чатырох вялікіх прарокаў, які яшчэ ў маладосьці быў вывезены ў Бабілён пад час першага захопу Іерусаліма Навухаданосарам II. Пры двары гэтага цара ён выхоўваўся ў халдзейскім духу і, паводле бабілёнскага звычаю, быў перайменаваны ў Валтасара. Пад час навучаньня Данііл праяўляе выключныя посьпехі й здольнасьці, прызначаецца старшынёю бабілёнскіх мудрацоў. Пасьля падзеньня Бабілёна ён карыстаецца выключнай павагай у намесьніка пэрсідзкага цара Кіра II мідыйца Дарыя, які зрабіў яго адным са сваіх бліжэйшых памочнікаў. Такое выключнае становішча прыдворнага служкі Данііла выклікала зайздрасьць у туземных князёў, якія дамагаліся яго зьнішчэньня, дзеля чаго прыдумвалі розныя прычыны. Але, як сьцьвярджаецца ў Бібліі, ва ўсіх яго неверагодных здарэньнях яго выратоўвае сам Бог. Валодаючы вялікай сілай узьдзеяньня на цара Дарыя, Данііл праводзіць апошнія гады свайго жыцьця ў прароцкіх сузіраньнях будучых лёсаў свайго іўдзейскага народу й, паводле біблейскага паданьня, нават вылічае час вызваленьня іўдзеяў з бабілёнскага палону, які адбыўся ў часы панаваньня Кіра ў 536 да н. э. У той жа год састарэлы прарок Данііл памірае ў Бабілёне.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Менск: Навука і тэхніка, 1990. С. 156.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Данііл (прарок)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў