Перайсьці да зьместу

Данііл Душэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Данііл Душэўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 сакавіка 2004(2004-03-01)[1] (21 год)
Рост 185 см[1]
Вага 77 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ленінградзец[d]
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2024 Менск 66 (7)
2024—2025 ОФК Бялград 1 (0)
2025 Младаст ГАТ[d] 15 (0)
2025—4 Ленінградзец[d] 6 (1)
Зборныя
2021—2022 Беларусь (да 19)[d] 4 (0)
2022—4 Беларусь (да 21) 21 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
5 кастрычніка 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 кастрычніка 2025.

Даніі́л Дзьмі́трыевіч Душэ́ўскі (нар. 1 сакавіка 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага клюбу «Ленінградзец».

Выхаванец клюба «Менск», выступаў за юнацкія каманды клюбу, з 2020 году пачаў прыцягвацца да матчаў дублюючага складу, дзе замацаваўся на наступны год. Выступаў таксама ў Юнацкай лізе УЭФА. У канцы 2021 году стаў зьяўляцца і ў асноўнай камандзе клюбу. 31 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу з салігорскім «Шахцёрам» (0:3). У далейшым пачаў выходзіць у стартавым складзе каманды. На пачатку 2023 годзе быў прызначаны капітанам каманды. У красавіку 2023 году футбаліст патрапіў у сьпіс самых пэрспэктыўных гульцоў да 20 гадоў, дзе сярод апорных паўабаронцаў заняў 15 месца[2]. У траўні 2023 году паводле зьвестках да футбаліста выяўляла цікавасьць менскае «Дынама»[3]. Цягам усяго сэзону гулец заставаўся ў клюбе ключавым футбалістам, вызначыўшыся 4 забітымі галамі і 2 галявымі перадачамі. У сьнежні 2023 году зьявілася інфармацыя, што да футбаліста ёсьць вялікая цікавасьць з боку іншых клюбаў[4].

На пачатку новага сэзону 2024 году стала вядома, што гулец разглядае варыянты разьвіцьця кар’еры выключна ў Эўропе[5][6]. За першую частку сэзону гулец стала выходзіў у асноўным склады ды ўсьцяж быў капітанам каманды. У ліпені маладзён далучыўся да сэрбскага ОФК[7], які толькі папоўніў склад мясцовай Супэрлігі. У сэрбскай найвышэйшай лізе згуляў толькі адзін матч, а ў летку 2025 году далучыўся да расейскага клюбу «Ленінградзец», які ачольваў Аляксей Бага[8].

Міжнародная

[рэдагаваць | рэдагаваць]

У кастрычніку 2021 году і верасьні 2022 году гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 16 лістапада 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць моладзевай зборнай Ірану (3:0).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]