Даніель Выгоўскі (сын Канстанціна)
Выгляд
(Перанакіравана з «Даніэль Выгоўскі (сын Канстанціна)»)
Герб «Габданк зьменены» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1740 |
Род | Выгоўскія |
Бацькі | Канстанцін Выгоўскі Рэгіна Мяшчэрына |
Жонка | княжна Тэрэза Друцкая-Сакалінская |
Дзеці | Рахеля |
Даніель (ці Даніла) Выгоўскі (па-польску: Daniel Wyhowski, ? — 1740) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, небароўскі і рэклінскі староста, канюшы ВКЛ з 1708, пасол з вількамірскага павету на канвакацыйны сойм 1696 году, кашталян менскі з 19 лютага 1713 году.
З роду Выгоўскіх герба «Габданк зьменены», сын Канстанціна, кіеўскага войскага, пана на Лісянцы, і смаленскай чашнічанкі Рэгіны зь Мяшчэрынаў герба «Пагоня (польская)». Быў жанаты на княжне Тэрэзе Друцкай-Сакалінскай. Меў дачу Рахелю, якая ўпершыню выйшла замуж за дарсунскага старосту князя Карла з Казельска Агінскага, а другі раз за троцкага кашталяна Антонія Казімера Сапегу.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908