Данстан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Данстан

Данстан (па-ангельску: Dunstan; 91019 траўня 988[1]) — сьвяты[2], эпіскап Ўустэру й Лёндану, архіэпіскап Кэнтэрбэрыйскі й патрыярх ангасаксонскай царквы. Быў знатнага паходжаньня, выхоўваўся пры манастыры ў Гластанбэры, дзе пазьней быў манахам і настаяцелем.

Кароль Эдрэд даверыў яму фінансавае кіраваньне краіны. Пры каралі Эдвіне Данстан, як звыш строгі мараліст быў выгнаны з краіны ў Фляндрыю[3], але праз нейкі час змог вярнуцца, бо караля зьмясьцілі з пасады. Новы кароль Ангельшчыны Эдгар вярнуў Данстана да двару. Спачатку ён дараваў былому выгнаніку пасаду эпіскапа, а потым і архіэпіскапа Кэнтэрбэрыйскага. У якасьці парадчыка добра кіраваў краінай і ў той жа час з настойлівасьцю прадвігаў царкоўную рэформу. Шмат увагі надаваў адукацыі[4].

Пасьля таго, як Эдгар сканаў у 975 годзе, Данстан падтрымаў старэйшага сына нябожшчыка Эдўарда, які й стаў каралём. Але праз тры гады Эдўард быў атручаны. На прастол уступіў яго брат Этэльрэд, але Данстан сышоў з пасады й адаліўся ад двара.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Данстансховішча мультымэдыйных матэрыялаў