Дай Чжэнь
Выгляд
Дай Чжэнь | |
| 戴震 | |
| Дата нараджэньня | 19 студзеня 1724 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Сюнін, Цынская імпэрыя |
| Дата сьмерці | 1 ліпеня 1777 |
| Месца сьмерці | Пэкін, Цынская імпэрыя |
| Занятак | філёзаф, матэматык, унівэрсальны чалавек |
| Навуковая сфэра | філязофія |
| Школа/традыцыя | нэаканфуцыянства |
| Асноўныя зацікаўленасьці | філязофія, матэматыка, астраномія, гісторыя, геаграфія |
Дай Чжэнь (па-кітайску: 戴震; 19 студзеня 1724, Сюнін, Цынская імпэрыя — 1 ліпеня 1777, Пэкін, Цынская імпэрыя) — кітайскі філёзаф-нэаканфуцыянец, лідэр аднаго з двух галоўных напрамкаў «ханьскага вучэньня» (Хань Сюэ, кіт. 汉学). Таксама матэматык, астраном, лінгвіст, гісторык і географ.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 19 студзеня 1724 году ў Сюніне правінцыі Аньхой. Паходзіў зь сям’і дробнага гандляра. З 1773 году ўдзельнічаў у складаньні збору клясычнай літаратуры поўнага збору ўсіх кнігаў па чатырох разьдзелах. У 1775 годзе за навуковыя заслугі без экзаменаў, якія шэсьць разоў беспасьпяхова спрабаваў здаць, атрымаў вышэйшую навуковую ступень — цзіньшы й званьне акадэміка Ханьлінскай акадэміі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Elman, Benjamin A. From Philosophy to Philology: Intellectual and Social Aspects of Change in Late Imperial China. Cambridge, MA: Council on East Asian Studies, 1984.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |